Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Запрашэнне

Мікалай БУШКО

Сардэчна запрашаю вас на чарговую сустрэчу з царкоўнай музыкай у рамках 43-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2024» у Беластоку. Сёлетняя сустрэча з музыкай пявучай душы будзе мець крыху іншы характар. Запрашаем вас пазнаёміцца з нашымі папярэднімі лаўрэатамі. Свае духоўныя і артыстычныя магчымасці яны прадставяць не ў некалькіхвілінных праграмах, а ў поўных канцэртах.

Арганізацыйную працу над сёлетнім фестывалем мы распачалі падчас хваробы Рамуальда Твардоўскага, нашага Вялікага Сябра, нязменнага старшыні журы на працягу 41 года і старшыні праўлення Фонду «Царкоўная музыка», які арганізоўваў Фестываль больш за 20 гадоў. Мы спадзяваліся, што гэта проста часовае недамаганне, хвароба, ад якой можна вылечыцца. На жаль, 13 студзеня гэтага года маэстра Твардоўскі пакінуў нас. Поўныя смутку і шкадавання мы развіталіся з ім падчас пахавання 26 студзеня. Пахаванне было дзяржаўным. Імша ў Нацыянальным санктуарыі св. Андрэя Баболі адбылася з удзелам і словамі ад Прэзідэнта Рэспублікі Польшча, міністра культуры, дырэктара Дзяржаўнага музычнага выдавецтва, з удзелам рэктара і ганаровай варты Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна, выдатных кампазітараў, сям’і і шматлікіх сяброў. Камерны аркестр, інструменталісты і салісты выканалі творы Яго і прысвечаныя Яму, у тым ліку песню «З-над Віліі». Пры «Маўчанні» выкананым на трубе, з малітвай «Вечная памяць» з праваслаўнай Паніхіды ды вайсковым ганаровым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF