Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 19)

Віктар САЗОНАЎ

24. Пакаянне. Сон быў хоць і кароткі, але яго хапіла каб аднавіць сілы Наталлі. Жанчына гэтым разам нават будзільніка не настаўляла. Яна не баялася праспаць час пачатку дзелавой вячэры са сваім былым каханым. Ці не зусім дзелавой. А больш правільна сказаць, зусім не дзелавой.

Праспіць, дык праспіць. А Мішка хоча, то хай чакае. А як не, то не! Ёй тое без розніцы.

Увогуле не хацелася ісці на тую вячэру. Усё нутро пратэставала супраць яе. Не бачыла ў тым паходзе аніякага сэнсу. Пра што там гаварыць? Усё ўжо абгаворана і ясна, як Божы дзень. Ну не жэрці ж там у тры відэльцы! Тут і ў дэсертную лыжку ў гарляк не прапіхнеш!

Ды і не такая яна галодная. А калі і галодная, дык тут ёсць і без той вячэры дзе падсілкавацца. Сервіс на вышэйшым роўні.

Але ісці трэба, раз паабяцала. Вось жа натура, заўсёды трымаць слова прымушае! Нават, калі гэта нашкодзіць сабе. Вось такая ўсё жыццё была, дурная. Яна так і падумала — дурная. Іншыя тым карысталіся, а што самой з таго?

А навошта паабяцала?! Назло Валерку, каб не ўлазіў не ў свае справы і размовы. Хацелася на месца яго паставіць. Ну так. Каб ведаў сваё месца як беспародны сабака і не рыпаўся больш.

А навошта гэта ёй?

От, дурная! Ну, сапраўды дурная! Не стрымалася! Хто ёй той Валерка?! Усё ж скончана! Канчаткова скончана! Ён сам сказаў, што яна для яго ніхто. Ну, ніхто, дык ніхто. Ён для яе таксама ніхто, і завуць яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF