Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.
Загадка Новаберазоўскага іканастаса: дзе ж пяток уніяцкіх «мясцовых алтароў»?Вольга СЯМАШКААдкрыты летась вучонымі Польскай акадэміі навук уніяцкі іканастас з Багаслоўскай царквы ў Новаберазове, вобразна кажучы, сапраўднае «велікоднае яйка». Як не круці — тоіць у сабе шмат загадак і цікавостак, датычных месца рэлігій на Падляшскай зямлі і ўплыву ўсходне-паўднёвых павеваў мастацтва. А ўсё чаму? Бо паходзіць той іканастас прыблізна з XVII ст. Дый мясцовыя жыхары ведалі пра яго не першы год, але даволі працяглы час гэты артэфакт быў прыхаваны на гарышчы царквы. А таму ўжо не маецца сведкаў таго, як выглядаў Новаберазоўскі іканастас, калі быў размешчаны ўнутры царквы, пачынаючы з XVII ст. У XXI ст. навукоўцы з Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук пачалі праводзіць своеасаблівую інвентарызацыю Падляшша, а менавіта рэалізацыю праекта пад назвай „Scalenie dziedzictwa. Inwentaryzacja i dokumentacja zabytków zachodniego pogranicza ziem wschodnich dawnej Rzeczpospolitej”/ «Зліццё спадчыны. Інвентарызацыя і дакументацыя помнікаў заходняга памежжа ўсходніх зямель былой Рэчы Паспалітай». Прынамсі, тэрмін «зліццё» ў назве праекта, кажа нам, мінімум. пра дзве рэчы. Па-першае, спадчына Падляшша працягвае заставацца памежнай і малавывучанай з’явай, якая бліжэй да цэнтру любой краіны адназначная і сама сабой зразумелая. Па-другое, у назве праекта закладзена ідэя спасцігнуць і нарэшце правесці зліццё з тым, што гістарычна (...) |