Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Наўруз у Багоніках

Уршуля ШУБЗДА

Традыцыйная татарская музыка, танцы і кухня — так у Багоніках 11 мая адзначылі Наўруз — свята вясны. Святкаванне пачалося азанам — малітвай у мячэці. У двары перад карчмой «У Махмеда» на сцэне выступілі татарскія калектывы з Польшчы, Казахстана і Азербайджана. Як адзначыў старшыня Мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Багоніках Мацей Шчансновіч, свята Наўруз гэта таксама яркі доказ шырокага супрацоўніцтва польскіх татараў.

Наўруз — першы дзень вясны, які адзначаецца ў дзень астранамічнага веснавога раўнадзенства, якое звычайна выпадае 21 сакавіка. Яго святкуюць як пачатак новага года больш за трыста мільёнаў чалавек ва ўсім свеце і ўжо больш за тры тысячы гадоў адзначаюць гэтае свята на Балканах, у басейне Чорнага мора, на Каўказе, у Цэнтральнай Азіі, на Блізкім Усходзе і ў іншых рэгіёнах.

Таксама, ужо пяты год, адзначаюць Наўруз на Сакольшчыне. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Аддзяленне Саюза татараў Рэспублікі Польшча ў Багоніках і Мусульманская рэлігійная абшчына ў Багоніках. Сюды прыязджаюць не толькі татары з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, але і прадстаўнікі іншых цюркскіх народаў.

— Прысутнічаюць татары з Літвы, Казахстана, Азербайджана. Пакуль мяжа не была закрыта, мы ўтрымлівалі кантакты з Беларуссю, у Іўі вельмі вялікая мусульманская супольнасць, — сказаў старшыня Мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Багоніках Мацей Шчансновіч. — Утрымліваем кантакты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF