Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Добрае, бо наша

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Вядомая ў Польшчы гандлёвая сетка «Бядронка» прайграла ў судзе. Апеляцыйны суд адхіліў апеляцыю Jeronimo Martins Polska — уладальніка сеткі «Biedronka», які абскардзіў штраф, накладзены ў красавіку на яго Упраўленнем па канкурэнцыі і абароне спажыўцоў (UOKiK). Рашэнне канчатковае, а гэта азначае, што ўладальнік папулярнай сеткі павінен выплаціць 60 мільёнаў злотых. Усё з за няправільнай маркіроўкі краіны паходжання садавіны і гародніны. «У рашэнні апеляцыйны суд падкрэсліў, што поўная і дакладная інфармацыя аб прапанаванай прадукцыі з’яўляецца абавязкам прадпрымальніка. Увядзенне ў зман можа тычыцца характарыстык тавару, у тым ліку яго паходжання», — піша Упраўленне па канкурэнцыі і абароне спажыўцоў.

Уладальнік сеткі ўвёў спажыўцоў у зман адносна краіны паходжання гародніны і садавіны, што магло сказіць іх рашэнне аб куплі. Справа была распачатая ў траўні 2020 года. Інспектары звяралі інфармацыю на вітрынах магазінаў з інфармацыяй на зборнай або адзінкавай тары і таварна-транспартных дакументах. Яны звярталі асаблівую ўвагу на садавіну і гародніну, якія былі заяўлены як польскія, і была найбольшая рызыка ўказаць не тую краіну, таму што яны растуць як у Польшчы, так і ў іншых краінах, напрыклад, бульба, цыбуля, капуста, морква, памідоры, яблыкі, трускалкі. Парушэнні мелі месца ў 27,8 працэнта правераных крам, значыць у 73 з 263 гандлёвых кропак. Напрыклад, на шыльдзе на стэндзе быў надпіс «Польшча», хаця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF