Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.
Белавежскія знічкі ч.IIМіра ЛУКШАУсе дарогі вялі ў «Ніву». Яшчэ да 11 лютага 1956 года, калі выйшаў пробны нумар, Георгій Валкавыцкі пачаў збіраць «работнікаў слова», такіх як ён сам, адукаваны пісьменнік, які атрымаў дыплом у маскоўскім Інстытуце літаратуры імя Горкага з такім пасведчаннем, што ён просты «літаратурны работнік», пра што расказваў сціпла і крыху жартаўліва. Ён і разаслаў віці, дзе знайсці людзей у новую, беларускую рэдакцыю, якія б ведалі мову і ахвотна рушылі засейваць беларускую рунь. Былі з «Нівай і «Белавежай» юрыст Вінцук Склубоўскі (1911-2003 Беласток), які пісаў пад псеўданімам Сава, Алесь Свісёк — Аляксандр Батура (1920 Крывічы — 2015, Рагозьна каля Познані), святар Сымон Раманчук (1936 Гушчэвіна — 2017 Лодзь), Дзмітры Шатыловіч (1926 Чаромха — 2020 Варшава), Пётр Ластаўка (1907 — Жукі-Ложныя на Дзісненшчыне — 1968 Варшава), Васіль Петручук (1926 Грабавец — 2019 Беласток), Уладзімір Ільяшук, Віктар Рудчык, Васіль Кайка (Бабыль), Янка Беразавец, Яўген Блізнюк, Міхась Хмялеўскі, Ян Чыквін, Васіль Баршчэўскі, Заставін С., Зося Бусловіч-Стаськевіч... Мастакі — Анатоль Корзун (1939 Арэшкава — 2007 Гайнаўка), Віктар Кабац, Кася Сянкевіч (народжаная роўна 100 гадоў пасля першага «белавежца» з Лепля). Пайшла я слядамі нашых аўтараў, і ўдалося мне знайсці на вуліцы Антанюкоўскай у Беластоку Міколу Патоцкага (Краўчука), які пасля прынёс у «Ніву», праз сорак гадоў ад дэбюту на Літаратурнай старонцы, новыя вершы. На жаль, і ён (...) |