Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.
Усякае зелле (10)Ганна КАНДРАЦЮКНа зямлю ўжо насунулася ноч, калі Валя, падпіраючыся кульбакай, рушыла ў напрамку вёсачкі. Ад абеду яна званіла сыну на мабілку, але там толькі прасілі прабачэння і гаварылі «abonent niedostępny». Гэта расхістала яе хворыя нервы і сэрца. Аднак ёй не было калі думаць пра свае хваробы, трэба было ісці да Тоні, ратаваць Пеціка. Ды яна, далікатная і тактоўная асоба, гатова была адлупцаваць усіх, хто навінецца ёй пад руку. — Але мяне не дапусціла на той чартоўскі баль, — дадае. — Што такое здарылася? — У дарозе, сто метраў ад хутара, я перавярнулася і не дала рады ўстаць. Як выварацень ляжала, без дыху і свядомасці. Не ведала ці жыву, ці памерла. Добра, што ў тую ноч не было марозу, а то на смерць замерзла б. Ды Бог паслаў анёла ў выглядзе сабакі. Жук прыляцеў па слядах, прытуліўся і грэў сваім целам. Адкуль ён такое ведаў, што прыбег на ратунак... — Доўга вы ляжалі на той дарозе? — не магу паверыць, што пасля такога выпадку я нармальна размаўляю з жанчынай. — Да рання як калода ляжала, і нават не думала, не плакала. Абрыдла ўсё як горкая рэпа, стаміла, скаламуціла. Хацела памерці, адпачыць ад таго пекла. Тут не было такога року, каб у спакоі прычакаць Вялікадня... — Цяжкая справа! — Не дай Бог такога, нават найгоршаму ворагу. Па сённяшні дзень Валя не ведае, як успрымаць той выпадак на дарозе ўначы з Вялікага чацвярга на Вялікую пятніцу. Гэта ўсё выглядала на (...) |