Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Новыя ўлады Гайнаўшчыны і Бельшчыны

Беларускае Радыё Рацыя

7 траўня ў Бельску прайшла першая сесія паседжання новаабранай гарадской рады. На ёй быў абраны старшыня, якім стаў былы бургамістр Яраслаў Бароўскі з „Бельскай кааліцыі”. У тайным галасаванні Яраслаў Бароўскі атрымаў 11 галасоў, яго суперніка — Томаша Грынявіцкага падтрымала 10 чалавек.

Намеснікамі старшыні абраныя два чалавекі — Пётр Даніла і Кшыштаф Грыгарук.

У Бельскім павеце на пасаду старасты павятовыя радныя чарговы раз пераабралі Славаміра Снарскага. У тайным галасаванні ён атрымаў 12 галасоў падтрымкі з 17. Віцэ-старастам таксама пераабраны Пётр Бошка з „Бельскай кааліцыі”. Агата Міхалоўска з ПіСу абраная старшынёй Рады павету.

У Гайнаўцы-горадзе новым бургамістрам быў абраны Ірэнэуш Кендысь. На першай сесіі гарадской рады абраны яе старшыня — Марцін Болтрык з аднайменнага выбарчага камітэту. За яго прагаласавала 14 радных. Намеснікамі старшыні сталі Эмілія Сегень і Мажэна Ціханюк з таго ж самага камітэту.

Рашэннем павятовых радных Гайнаўскім старастам быў пераабраны Андрэй Скепка, віцэ-старшынёй — Юстына Ярмоцік, чальцамі ўправы Яўген Сачко, Кшыштаф Петрук і Міраслаў Лук’янюк.

Ян Корч абраны старшынёй Рады Гайнаўскага павета, Пётр Філіманюк — намеснікам старшыні Рады, Катажына Эльжбета Якубоўска — віцэ-старшынёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF