Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Вайна і дурман

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У маёй сям’і ніколі не было культу ці нейкага асаблівага стаўлення да Другой сусветнай вайны. Хутчэй усяго таму, што ніхто з блізкіх сваякоў на той страшнай вайне не загінуў, што неверагодная рэдкасць сярод беларусаў. Аніводны з маіх дзядоў не ваяваў, што некалі школьнікам, выклікала ў мяне пэўную няёмкасць і нават сарамлівасць, але чаму я стаў вельмі рады, пасталеўшы і асэнсаваўшы хто з кім змагаўся ў той страшнай вайне. Ваяваў на фронце толькі адзін з братоў дзеда, страціўшы ў баях руку. Франтавіком быў яшчэ муж цёці Каці — дзядзька Костусь, які ваяваў і дайшоў да Берліна. Дзядзьку Костуся прызвалі ў савецкае войска зусім маладым, ён быў сапраўдным ветэранам, але ніколі нічога не расказваў пра той жахлівы час. Такімі была і пераважная бальшыня ветэранаў-беларусаў, якія сваім прыродным сялянскім розумам і горкім досведам усведамлялі, што гэта была за вайна і што яна прынесла людзям розных народаў. Дзядзька Костусь многа гадоў працаваў у адным з калгасаў Лідскага раёна спярша на гусенічным трактары, а потым у кузні і быў ад гэтай цяжкай працы і шчодрага сонца вельмі ўчарнелым. Выглядаў ён на гэткага беларускага негра. Толькі на 9 Мая ён апранаў белую кашулю, атрымліваў нейкі дробны падарунак ад мясцовых улад, а яго шэра-блакітныя вочы свяціліся неяк асабліва. Вельмі любіў выпіць самагонкі, мог пусціць скупую мужчынскую слязу, але ніколі не расказваў пра свой удзел у баях. Бо вайна — гэта не істэрычны гераізм і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF