Ніва № 20 (3549), 19 мая 2024 г.

Гміна павінна служыць усім сваім жыхарам. Размова з новавыбраным войтам Бельскай гміны Валянцінам Карыцкім

Аляксей МАРОЗ

— Віншую Вас з выбарам на пасаду войта гміны, у якой пражываеце. У пачатку гутаркі раскажыце крыху пра сябе.

— Мне 61 год. Я нарадзіўся ў Праневічах і ўсе гады, з перапынкамі на вышэйшую адукацыю, я да пачатку прафесійнай працы тут жыў. Вышэйшую адукацыю атрымаў на заатэхнічным аддзяленні Сельскагаспадарчай акадэміі ў Любліне. Пазней здабываў паслядыпломную адукацыю на спецыяльнасці менеджмент і еўрасаюзная інтэграцыя. Першая мая прафесійная праца была ў кааператыве «PSS Społem» у Бельску-Падляшскім. З 1994 года я працаваў у Кансультацыйным сельскагаспадарчым асяродку, тады яшчэ ў Беластоцкім ваяводстве. З 1998 года, калі стварылася Падляшскае ваяводства, я рабіў ужо ў Кансультацыйным сельскагаспадарчым асяродку ў Шэпятове. Там працаваў да 2002 года, да часу калі паўстала Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Стаў я тады кіраўніком Павятовага бюро Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ў Бельску-Падляшскім і ад асноў яго арганізаваў. У 2008 годзе запрапанавалі мне пасаду ваяводскага дырэктара Падляшскага рэгіянальнага аддзялення Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і я два гады працаваў на гэтай пасадзе ў Ломжы. У 2010 годзе запрапанавалі мне прыняць удзел ад імя сялянскай партыі PSL у самаўрадавых выбарах у Падляшскі сеймік і ў выніку стаў я ваяводскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF