Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

З Польшчы-Б

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Спатрэбілася з’ездзіць у Гайнаўку. Першы выбар транспарту — поезд. Бо выгада: можна кніжку, напрыклад, пачытаць; не тое што ў аўтобусе, дзе ў прынцыпе ўключаны радыёпрыёмнік і немагчыма засяродзіцца, або пасажыры вяшчаюць свае мудрасці. Да таго ж час праезду і цана білетаў падобныя.

Акурат была субота, акурат апынуўся я ў цэнтры Беластока і выпала пачаць падарожжа з галоўнага беластоцкага вакзала. Цягнік у Седльцы, звычайна прыстойнага рангу, дзе дастаткова месца не толькі звычайным пасажырам, але і байкерам. На вакзал з’яўляюся каля дваццаці мінут да адпраўлення поезда, акурат па мегафоне падаецца вестка, што падстаўлены ён на чацвёрты перон. Гляджу туды і здзіўляюся: стаіць там bonanza — адзін толькі вагончык. Месца яшчэ займаю, але неўзабаве пасажыраў прыбывае і робіцца цеснавата. І тры ці чатыры веласіпедысты заяўляюцца паехаць на ўік-энд. На чарговых двух прыпынках даходзіць яшчэ каля дзесяці пасажыраў. Добра, што гэта маладыя людзі, з эмпатыяй ставяцца да сітуацыі. Са старэйшымі мог бы быць клопат, бо гэта народ выхаваны для змагання і мог бы ўзняць нейкае неадабрэнне абставінамі. А пра чытанне думаць не прыйшлося...

Пяць, бадай, асоб пакідае цягнічок у Страблі, у Бельску наступае даволі бойкае асвяжэнне пасажырскай грамады, адзінокія пасажыры губляюцца на асобных прыпынках. Злажу ў Гайнаўцы, а bonanza едзе далей. І не ведаю, ці змагла яна давезці ўсіх далейшых магчымых пасажыраў да намечанай імі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF