Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

У Беларусь дарогай Зоські Верас (ч. III)

Уршуля ШУБЗДА

Пачатак 1920-х гадоў адзначыўся выразным расколам беларускай літаратуры — заходнебеларускія творцы працягвалі традыцыю папярэднікаў, але і развівалі яе, паглыбляючы адценні і нюансы, пашыраючы вобразнасць і сімволіку новымі ўзорамі, якія караніліся ў хрысціянстве, у гісторыі Беларусі і яе сучаснасці. Усходнебеларускі дух добра адлюстраваны ў часопісе «Маладняк» і звязаных з ім творцамі. Ідэі часопіса былі даволі адзінкавай з’явай у гісторыі беларускай літаратуры, але адначасова «Маладняк» быў бясспрэчным арганізатарам беларускага літаратурнага руху ў Беларусі сярэдзіны 1920-х гг. З аднаго боку быў пераемнікам нашаніўскіх ідэй — падтрымліваў і аб’ядноўваў літаратурна таленавітую моладзь, а з другога — выступаў супраць традыцый «Нашай нівы», прымаючы за ідэйную аснову класава-рэвалюцыйны фактар, у той час як для нашаніўцаў таго часу — нацыянальна-вызваленчы.

Восенню 1923 г. вакол часопіса ўзнікла літаратурная арганізацыя з такой жа назвай. Заснавальнікамі былі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Адам Бабарэка, Язэп Пушча. Усе яны мелі сялянскае паходжанне і дэбютавалі пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У праграмнай дэкларацыі гаварылася, што мэта творчасці — «ажыццяўленне ідэй матэрыялізму, марксізму і ленінізму». Арганізацыя была манапалістам у літаратурным руху ў 1923-1926 гг. У 1926 г. яны стварылі новае аб’яднанне — «Узвышша», якое праіснавала з мая 1926 па снежань 1931 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF