Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 18)

Віктар САЗОНАЎ

Здавалася, прафесар чакаў такой рэакцыі, бо аніводзін мускул не здрыгануўся на яго твары, і нават усмешка не спаўзла з вуснаў.

А яго супрацоўнік працягваў, ужо больш ліслівым тонам:

— Міхаіл Сямёнавіч, вы ж ведаеце, што я вам патрэбны. Давайце па-добраму. Я яшчэ спатрэблюся.

— Ведаю. Спатрэбішся. Мы з табой яшчэ паразмаўляем пра гэта, — спакойна адказаў прафесар. — І ты праў. Зараз ты мне яшчэ больш патрэбны, калі я раскрыў тваю здраду і гэтым моцна трымаю цябе за яйцы. Пагаворым заўтра вечарам. А сёння зыдзі з маіх вачэй. Спадзяюся, ахову выклікаць не трэба?

— Дзякуй вялікі, Міхаіл Сямёнавіч, дзякуй. Заўтра вечарам я да вашых паслуг.

І Антон Казлоўскі заднім ходам пасунуўся да дзвярэй, а праз хвіліну зачыніў іх з адваротнага боку. Ціха так зачыніў, нібыта і не адчыняў. Як і не было яго тут. А што быў, сведчылі толькі дзве ручкі на падлозе за ножкай стала.

Пакой пагрузіўся ў трывожную ціш. Нават Валерка, які да гэтага ўсім сваім выглядам стараўся падкрэсліць абыякавае стаўленне да ўсяго, што тут адбываецца, нарэшце заняў на крэсле прыстойную позу. Вельмі прыстойную, як сумленны студэнт на першых занятках.

Залескі застыў з адчыненым ротам, ажно Марыю наведала думка, што ў гэтую пашчу можна загрузіць усю кантрабанду яе каханага і спакойна пераправіць праз мяжу разам з ім.

Наталля зусім забылася пра сваю левую шчаку і ад збянтэжанасці больш яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF