Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

Нацыянальны пісьменнік

Кастусь КАСЯК

У гісторыі не адзін раз так бывала, калі пісьменніку пачыналі аддаваць належнае толькі пасля таго, як ён пайшоў з жыцця. Слава, прызнанне, цікавасць да творчасці прыходзілі не да аднаго аўтара пасля ягонай смерці.

І беларуская літаратура, натуральна, тут абсалютна не выключэнне.

Так упершыню літаратурную прэмію Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» прысудзілі пасмяротна. Яе лаўрэатам стаў вядомы беларускі празаік Юры Станкевіч, які пайшоў з жыцця ўвосень 2021 года праз каранавірус. Хтосьці такой навіне парадаваўся, маўляў, лепей позна чым ніколі. А нехта нават і паіранізаваў — кшталту, у нашай культуры поўна мёртвых герояў, якіх варта было б ушанаваць. І ў выпадку Станкевіча тое абсалютна звыкла, бо яшчэ пры жыцці гэты пісьменнік знаходзіўся ў дзіўнай сітуацыі.

З аднаго боку ён карыстаўся вялікай папулярнасцю, а з іншага рэгулярна станавіўся аб’ектам крытыкі і нават траўлі праз свае погляды. Ён не атрымліваў прэміі, не быў абласканы ўвагай журналістаў, затое меў хай сабе і невялікую, але сапраўдную армію адданых чытачоў, сярод якіх быў і я. Болей за тое — мы былі добра знаёмыя шмат гадоў, хаця і не надта каб блізка. Пэўна, так могуць сказаць многія, бо Станкевіч умела трымаў дыстанцыю. Тым не менш ён колькі разоў адзначаў мяне ў сваіх рэдкіх гутарках, ставячы ў адзін шэраг з масцітымі крытыкамі і літаратарамі. Таму вазьму на сябе смеласць невялікімі крэскамі накідаць ягоны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF