Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

Жывыя ў бібліятэцы!

Міхал ІВАНЮК

Кніга — выдатны спосаб даследаваць свет і пашырыць свой разумовы або сацыяльны кругагляд. Што, калі б замест кнігі прыйшоў жывы чалавек, каб расказаць сваю гісторыю, а таксама пра свой жыццёвы вопыт, эмоцыі і ўсё, што рухае ім. Вось што такое «Жывая бібліятэка» (Human Library) — праект, які дазваляе браць г.зв «жывыя кнігі» — людзей з груп, якія могуць успрымацца стэрэатыпна, каб паразмаўляць з імі пра жыццё і задаць пытанні на любую тэму. Мэтай праекта з’яўляецца навучанне правам чалавека, якія павінны прызнавацца і паважацца іншымі людзьмі. Мэта заключаецца ў тым, каб павысіць дасведчанасць аб стэрэатыпах і забабонах, а таксама іх наступствах, спрыяць памяркоўнасці і разнастайнасці, а таксама павысіць прыхільнасць супрацьдзеянню дыскрымінацыі.

Ідэя ўзнікла ў 2000 г. у горадзе Роскілле ў Даніі падчас міжнароднага музычнага фестывалю. Даволі маладой адукацыйнай ініцыятыве спадарожнічае валанцёрская ініцыятыва АБФ (Актыўнымі Быць Файна). Аснову народнай адукацыі ў АБФ-Беларусь складаюць навучальныя гурткі, якія называюцца «шведскімі», таму што ў Швецыі быў распрацаваны метад навучання дарослых, які паспяхова выкарыстоўваецца там і сёння.

Гэта цалкам нізавая ініцыятыва; тут няма ні лектара, ні выкладчыка, ні празаіка, ні эксперта. Тут збіраюцца людзі, якія цікавяцца тэмамі гуртка, і кожны можа падзяліцца сваімі ведамі з іншымі ўдзельнікамі, а таксама даведацца нешта новае і паўплываць на ўсе працэсы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF