Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.
Белавежскія знічкіМіра ЛУКШАУсе дарогі вялі ў «Ніву». Яшчэ да 11 лютага 1956 года, калі выйшаў пробны нумар, Георгій Валкавыцкі пачаў збіраць «работнікаў слова», такіх як ён сам, адукаваны пісьменнік, які атрымаў дыплом у маскоўскім Інстытуце літаратуры імя Горкага з такім пасведчаннем, што ён просты «літаратурны работнік», пра што расказваў сціпла і крыху жартаўліва. Ён і разаслаў віці, дзе знайсці людзей у новую, беларускую рэдакцыю, якія б ведалі мову і ахвотна рушылі засейваць беларускую рунь. А яны і прыйшлі самі. Дарогу ў рэдакцыю (яна была ў розных месцах Беластока) пратапталі і сябры беларускай справы, якія за роднае слова і дзейнасць спазналі і краты, і крыўды, як народжаны яшчэ ў 1891 г. найстарэйшы «белавежац» дзядзька Антось з Лепля (Антон Васілеўскі), і тыя, хто змагаўся родным словам у час акупацыі, як хлопец з Тапалян Вацік (Уладыслаў) Асіповіч, якога Георгій прыняў проста на пасаду паэта. Вацік нарадзіўся ў 1927 г. у Тапалянах. Дэбютаваў у «Ніве» ў 1956 г. Іншыя яго псеўданімы: Янка Мірны, Сяргей Кручок, Вінцук Грабовіч, Корань. Памёр у 2003 г. у Міхалове. Спрабавала я пайсці яго дарогай, дайшла пад яго прыгожую хату на Фабрычнай вуліцы, побач Майстэрні «Нязбодка»... Хаваўся за псеўданімамі, хаця ворагі і так яму жыць не давалі... І сам галоўны паэт сціпла хаваўся пад псеўданімамі — Ювэ (Юры Валкавыцкі), Юрка Зубрыцкі і іншымі. Чытачы «Нівы» вельмі любілі і любяць беларускія вершы! І сур’ёзныя, і (...) |