Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.
Усякае зелле (9)Ганна КАНДРАЦЮК— Там і ў пекле няма ўжо толку, — наракае Валя. Цяжка ёй зразумець, чаму дэманы і чорныя сілы цікуюць за такімі недарэкамі як яе дурны Пецік і няшчасная алкашка Тоня, а не за годнымі і справядлівымі мужамі, для якіх агідны блуд, хлусня, злачынства. Якая карысць ад такіх слабакоў у пекле? Яны ж там сапсуюць усю арганізацыю, вывернуць дагары нагамі катлы са смалой. Хто гэта бачыў, каб хапаць адно растаптаных жыццём слабакоў, якая з іх карысць, якое задавальненне? Гэта пустая работа і такая ж слава — як у ваду пернуць. — Можа і там трэба прадставіць статыстыкі, выказацца нейкай актыўнасцю? — дакідаю і я свае тры грошы. — То і хапаюць, хто яшчэ жывы, хто трапіцца пад рукі..! Валя ківае галавой на знак згоды і ўжо каторы раз абвяшчае свой фатальны прысуд: — Няма людзей! Няма нічога! З боку лесу чуваць салаўіныя трэлі на тры галасы. Яны дапамагаюць праглынуць горкую праўду пра адміраючы хутар і беспарадкі ў пекле. * * * Яшчэ ў чысты чацвер на хутары ўсё ішло па божым плане. — Ён з самай раніцы памыўся і паехаў у гміну, каб заплаціць штраф і набыць табліцу для свайго сабакі, каб ужо не думаць пра той дурны выпадак на свята, — успамінае Валя. — Вы сказалі, што Пецік памыўся..? — Ну, трэба абавязкова памыцца ў чысты чацвер! Такая традыцыя, з дзеда-прадзеда... — Як гэта выглядае? — Нармальна, пайшлі да лазенькі і памыліся пад гарачым душам. — Якая тут (...) |