Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

„Nic na siłę”, а можа ўсё?

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

Фільм з такім загалоўкам нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце. Гэта павінна была быць камедыя. Рэжысёр фільма Барташ Пракаповіч, напэўна, хацеў выкарыстаць «кальку Падляшша», каб паказаць рамантычную гісторыю. Калька вельмі зношаная. Выцертая і памятая, як... Алівія (галоўная гераіня) у выніку нейкай інтрыгі (памерла яе бабуля) прыязджае на Падляшша (Боцькі) у дом сваёй бабулі, каб весці сваю невялікую гаспадарку. Яна пакідае працу ў фешэнебельным рэстаране ў Вроцлаве і едзе ў вёску. У яе ўлюбляецца сын мясцовага бізнесоўца, які кіруе фірмай «Ziołowa Osada». І ўсё гэта ў дэкарацыях «чароўнага Падляшша».

Ёсць тут яшчэ некалькі герояў, больш-менш з «Падляшша». Усе гэтыя сцэны і дыялогі — калькі. Слова калька шматзначнае. У «Слоўніку польскай мовы» адно са значэнняў — «афарбаваная з аднаго боку папера, устаўленая паміж двума аркушамі паперы, каб на другім атрымаць копію таго, што напісана на першым». Нашы старонкі неаднаразова здымаліся ў фільмах. Больш-менш дакладна — «напісаныя на першай паперы». Часцей менш дакладна. Больш-менш адпавядае арыгіналу. А ці ёсць такое самабытнае Падляшша? Гэта па адным узоры? Я думаю, што большасць фільмаў абапіраецца на гэты стэрэатып. Смешны акцэнт (спеўнасць мовы), камічныя людзі, моцны самагон і дзікая прырода, часам іншая рэлігія. Уся вёска ў гэтым фільме — турыстычная «Сцежка расчыненых аканіц». Усё як на фотаздымках у фейсбуку пад назвай «была такая хата ў маёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF