Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

Пад сцягам Хрыста

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сёлета розніца паміж каталіцкім і праваслаўным Вялікаднем была такая значная, што, тыя, хто святкаваў паводле грыгарыянскага календара, ужо паспелі «адпачыць» і маглі ўжо з новымі сіламі далучыцца да сваіх праваслаўных сваякоў, сяброў і знаёмых. Некаторыя беларускія эмігранты ў сваіх канфесіях апынуліся ў вымярэнні двух ці нават трох (бо ёсць жа яшчэ новаюліянскі) календароў. Але наша літвінска-беларуская нацыя заўсёды была моцная сваім паважлівым і далікатным стаўленнем да ўсіх календароў і веравызнанняў. І таму лепш адзначыць галоўныя для хрысціяніна рэлігійныя святы па два разы, чым ні разу. Мяркую, што ні памылкі, ні граху ў тым не будзе. Тым больш, што ні малітва, ні пост, калі яны не даведзеныя да нейкіх крайніх, фанатычных форм, яшчэ нікому не зашкодзілі. Не зашкодзіць і супольнае сямейнае ці сяброўскае застолле ў час святочных дзён.

Еўропа апошнія дзесяцігоддзі перажывае сапраўдны крызіс і нават заняпад хрысціянскай веры. Велічныя сярэднявечныя храмы ў розных краінах фактычна пустыя ў час набажэнстваў, некаторыя даўно ўжо не выкарыстоўваюцца паводле прызначэння і ў лепшым разе служаць музеямі ці канцэртнымі заламі. Прычым не лепш ад Захаду сітуацыя і ва ўсходнееўрапейскіх дзяржавах. Прыкладам, сённяшнюю Чэхію, радзіму вялікага Яна Гуса, паводле сацыялагічных апытанняў называюць самай атэістычнай дзяржавай Еўропы.

Цяперашнія еўрапейцы ў бальшыні сваёй не лічаць сямейных, нацыянальных, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF