Ніва № 19 (3548), 12 мая 2024 г.

Гайнаўка ставіць на турызм! Размова з новавыбраным бургамістрам Гайнаўкі Ірэнэушам Раманам Кендысем.

Аляксей МАРОЗ

Аляксей Мароз: — Віншую Вас з выбарам на пасаду бургамістра Гайнаўкі. У пачатку гутаркі раскажыце крыху пра сябе.

Ірэнэуш Раман Кендысь: — У красавіку мне споўнілася 50 гадоў. Ужо 25 гадоў працую прафесійна, у тым ліку 20 гадоў як працаўнік Павятовага стараства ў Гайнаўцы. З 2004 года я быў начальнікам Аддзялення архітэктуры і будаўніцтва, затым у 2019 годзе стаў намеснікам бургамістра горада Гайнаўка, якім быў да выбару на пасаду бургамістра. У мяне вышэйшая адукацыя. Я закончыў Політэхнічны інстытут у Беластоку на спецыяльнасці будаўніцтва. Ужо працуючы, у 2010 годзе закончыў паслядыпломную адукацыю па экалагічным і энергазберагальным будаўніцтве, а ў 2023 годзе — па кіраванні маёмасцю. Жанаты, двое дзяцей. Дачка вучыцца на другім курсе юрыдычнага факультэта ў Беластоку, а сын — у першым класе Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы на матэматычна-фізічным аддзяленні.

— У якім напрамку плануеце развіваць Гайнаўку?

— У мінулым горад быў шчыльна звязаны з Белавежскай пушчай і з выкарыстаннем лясной сыравіны развіваў дрэваапрацоўчую прамысловасць. У 1939 годзе ў Гайнаўцы жыло больш за 17 тысяч чалавек, якія ў асноўным працавалі на дрэваапрацоўчых заводах. Дрэваапрацоўчая традыцыя горада працягвалася ажно да злому васьмідзясятых і дзевяностых гадоў. Тады Гайнаўка налічвала амаль 25 тысяч жыхароў. У гэты час драўніна з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF