Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.

Вакол яйка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

І маем Вялікдзень. Сёлета даволі позна, яго дата штогадова мяняецца згодна з вызначанымі багасловамі астранамічнымі правіламі. Звычайнаму чалавеку, не астраному, складана было б вызначыць дату гэтага важнага ў шматлікіх культурах свята, спаглядаючы простым вокам на нябесныя свяцілы. Жан Меёс, сучасны бельгійскі астраном, апрацаваў алгарытм для вызначэння дат Вялікадня без аглядкі на тое, што дзеецца ў небе. Для юліянскага календара алгарытм такі:

дзелім год на 4 і атрымліваем рэшту; напр. 2024:4=506+0; рэшта а=0;

дзелім год на 7 і атрымліваем рэшту; напр. 2a024:7=289+1; рэшта b=1;

дзелім год на 19 і атрымліваем рэшту; напр. 2024:19=106+10; рэшта с=10;

дзелім (19 Х с+15) на 30 і атрымліваем рэшту; напр. (19 Х 10+15):30=205:30=6+25; рэшта d=25:

дзелім (2а+4b-d+34) на 7 і атрымліваем рэшту; напр. (0+4-25+34):7=13:7=1+6; рэшта e=6;

дзелім (d+e+114) на 31; рэшту адкідаем і атрымлівае месяц; напр. (25+6+114):31=145:31=4+21; месяц чацвёрты;

да апошняй рэшты дадаем 1 і атрымліваем дзень месяца; напр. 21+1=22;

да так атрыманай юліянскай даты дадаем 13 і атрымліваем грыгарыянскую; напр. 22+13=35.

У выніку сёлетні другі Вялікдзень выпадае «35 красавіка», значыць 5 мая...

Такое самае вылічэнне можна выканаць і для будучага года:

2025:4=506+1; а=1;

2025:7=289+2; b=2;

2025:19=106+11; c=11;

(19 Х 11+15):30=(209+15):30=224:30=7+14; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF