Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.
Надзея (працяг з «Нівы» № 17)Віктар САЗОНАЎНаталля размясцілася на доўгім баку стала, з левага боку ад прафесара, абложаная папкамі з дакументамі. Папкі ляжалі кучай, ды параўнаць іх не прадстаўлялася мажлівым. Яны былі слізкія, і іх было многа.т Невялічкі стос папер з яе асабістымі заметкамі і запісамі заняў пазіцыю прама перад яе вачамі. Сама ж жанчына была знервавана настолькі, што не магла схаваць таго ад прысутных, хоць прыкладала для гэтага неверагодныя намаганні волі. Валасы хаця і сведчылі пра ранішні ўход, але ўсё ж выглядалі нетыпова для заўжды акуратнай Наталлі. Кідаліся ў вочы сваёй лёгкай растрапанасцю. Вусны крыху дрыжэлі. Здавалася, уся кроў адышла ад іх у невядомым кірунку. У дадатак яна на падсвядомасці перыядычна прыкрывала рукой левую шчаку, якая яўна была прыпудраная вялікім слоем касметыкі цялеснага колеру. Жанчына то падпірала яе рукой, то адварочвала ад вачэй прысутных у левы бок. А з левага боку ад яе ўтульна рассеўся Антон Казлоўскі. У адрозненні ад хаатычна разложаных папер ля Наталлі, у гэтага быў поўны парадак. Перад ім ляжаў шырокі нататнік, на нататніку ручка, ля нататніка яшчэ адна, хіба што запасная ручка. Адмыслова, каб паказаць, што чалавек падрыхтаваны і адказны. І калі яго падвядзе адна з прылад для пісання, то ёсць чым замяніць. Накрываў яго грузнае цела белы медыцынскі халат апрануты паверх гарнітура. Белая кашуля і скошаны на бок шырокі гальштук былі абсалютна (...) |