Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.

Вернісаж выставы «Апошняя ведзьма»

Міхал ІВАНЮК

«Grupa Ich Trzech» — гэта калектыў, які складаецца, як вынікае з назвы, з трох чалавек, звязаных з фатаграфіяй, у тым ліку Марціна Макарскага, Яраслава Паплаўскага і Пятра Мядзведзя. На сваёй выставе ў тэатральнай кавярні «Лялькі» ў Беластоку мастакі 11 красавіка паказалі шэсць чорна-белых фатаграфій. Пра выставу на адкрыцці вернісажу сказаў Пятро Мядзведзь:

— Мы пайшлі ў лес фатаграфаваць, у нас была пэўная тэма для працы, нам удалося злавіць ведзьму. А астатняя гісторыя расказана на фотаздымках, кожны будзе інтэрпрэтаваць яе па-свойму, і нам удалося стварыць такую гісторыю.

Двое мужчын у белых халатах, даволі строгая атмасфера, чорна-белыя фатаграфіі. Адназначна можна сказаць, што яны атмасферныя; нехта знойдзе тут паганскі абрад, нехта яшчэ нешта. Фатаграфіі, безумоўна, прымушаюць задумацца і паразважаць. Вось што гаварылі пра свае творы іх аўтары.

Яраслаў Паплаўскі: — Збіраючы матэрыял для чарговага праекта, аказалася, што ў нас дастаткова работ, якія можна аб’яднаць у серыю. Таму мы стварылі выставу «Апошняя ведзьма». Мы рабілі праект пад назвай «Каляндар у лесе». Калі мы ўжо рабілі фотаздымкі для календара, заўважылі, што на іх заблукалася ведзьма... Таму мы вырашылі ўвекавечыць і яе. І мы таксама павінны былі развітацца з ёй... І я думаю, што мы зрабілі гэта годна.

Марцін Макарскі: — Мы не хочам навязваць сваю інтэрпрэтацыю. Хочам пакінуць гэта рэцыпіенту на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF