Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.
«Холмскі Акропаль» створаны Данілам РаманавічамУршуля ШУБЗДАУ Цэнтры праваслаўнай культуры ў чацвер 25 красавіка прайшла сустрэча з прафесарам Анджэем Буко. Гэтым разам Культурнае таварыства «Русь» запрасіла ў Беласток выдатнага навукоўца з дакладам «Манументальныя інвестыцыі Даніла Раманавіча ў Холме і Стоўбе ў святле археалагічных адкрыццяў». Менавіта прафесар Анджэй Буко ў 2001-2018 гадах кіраваў даследчымі праектамі ў Холме і на Холмшчыне. Археалагічнымі пошукамі займаліся навукоўцы з усяго свету. Нічога дзіўнага, паколькі па словах прафесара Анджэя Буко, даследаванні даказалі, што Даніла Раманавіч у Холме стварыў не толькі, як на тыя часы, манументальную рэзідэнцыю, але і культурны гібрыд. Уршуля Шубзда: — Князь Даніла ў Холме стварыў, як на тыя часы, магутны асяродак, але і сам, як уладар, быў уплывовым палітыкам. Палітычная палярызацыя — складаны феномен Данілы быў звязаны не толькі з палітычнымі поглядамі, але і мараллю. Прафесар Анджэй Буко: — Феномен меў дынастычную аснову, паколькі Раманавічы параднёныя былі з Пястамі і ў іх былі сямейныя сувязі. Даніла, будучы рускім князем, адначасова быў вельмі звязаны з Захадам. Калі дайшло гэта да папы рымскага, той падумаў аб’яднаць усходнія і заходнія рэлігіі і рытуалы — абодва Касцёлы. Ён лічыў, што такі моцны князь, як Даніла, з такімі шырокімі еўрапейскімі сувязямі, ёсць, або можа быць тым, хто аб’яднае абедзве культуры — усходнюю і заходнюю. Відаць, гэта было цікава і Данілу, (...) |