Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.

Пярсцёнак з фэсту

Жэня МАРТЫНЮК

Быў чэрвень 1972 года. Лена, вучаніца трэцяга класа Эканамічнага ліцэя ў павятовым горадзе, разам са сваёй вернай сяброўкай Валяй сумленна рыхтаваліся да заканчэння вучэбнага года. Каб атрымаць выдатныя ацэнкі на пасведчанні, трэба было крыху прысесці да навукі. З гуманітарнымі прадметамі ў Лены не было праблем, але ўжо матэматыка ёй не давалася. Яна дамовілася з Валяй, што тая дапаможа ёй у гэтым прадмеце, а яна ўзамен падвучыць яе польскай мове. Дзяўчаты наймалі прыватныя кватэры ў горадзе з той прычыны, што не было магчымасці, каб штодзённа даязджаць з хаты ў школу. Лена і Валя жылі ў суседніх вёсках, іхняе знаёмства трывала з самага дзяцінства. Іх сем’і працавалі на гаспадарцы ды іхнія палі знаходзіліся па-суседску. Нічога дзіўнага, што дзяўчаты закончылі тую ж самую пачатковую школу і вырашылі разам паступіць у сярэднюю. Цягам тыдня вучаніцы наведвалі адна адну на кватэрах і старанна вучыліся.

— Ой, як добра што набліжаюцца канікулы, я ўжо стомленая навукай, — сказала Лена.

— Пэўна, што добра, будзем мець свабодны час ад школьнай мітусні і галава прадыхне, — адказала ёй Валя і ўсміхнулася. — Хаця бацькам трэба будзе дапамагаць у працы, але будуць святы і пры нагодзе вясковыя забавы. Можа, нам пашанцуе пазнаёміцца з прыгожымі хлопцамі?

— Але, пакуль што, трэба пра свае ацэнкі падумаць, а не займацца хлопцамі, — з далікатнай іроніяй на твары адказала сяброўцы Лена.

— Добра, добра. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF