Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.
«Астравок стабільнасці»Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ Беларусі «адгрымеў» так званы Усенародны сход. У арыгінале то ён называецца «Всенародное белорусское собрание» і гэта больш адпаведна адлюстроўвае яго сутнасць і расейскамоўна-ментальнае напаўненне, бо беларускага на гэтым сходзе не было амаль нічога і не магло быць паводле прыроды яго арганізатараў. Па форме знешне гэта ўсё больш нагадвае паўночнакарэйскія з’езды з усхваленнем кімаўскай дыктатарскай дынастыі. Лозунгі на гэтым сходзе спісаныя з замшэлых савецкіх плакатаў эпохі «развітога сацыялізму». Прыкладам, «Время выбрало нас» і таму падобных. Час можа і выбраў вас, але вы яго празмерна перабралі, даўно вычарпалі крэдыт даверу людзей. І ўся ўлада Лукашэнкі трымаецца толькі на дубінах шматлікіх сілавых структур і палітычна-фінансавай падтрымцы Масквы. Дэлегаты сёлетняга лукашэнкаўскага «хуралу» — спрэс наменклатурныя кадры, начальнікі сярэдняга і вышэйшага звяна. І тут істотнае адрозненне ад савецкага часу, калі на такіх з’ездах-зборышчах павінна было быць «кожнай твары па пары», дзе былі прадстаўлены і калгасніцы-даяркі, і рабочыя-фрэзероўшчыкі, і кіроўцы аўтобусаў, і канешне «трудовая интеллигенция» — квоты вылучаліся на кожны творчы саюз. Цяпер гэтая шырма «ўсенароднасці» адкінутая. На сходзе мае права быць выключна кіроўная і гаспадарчая «эліта». Такой гэтыя дэлегаты сябе і лічаць, не разумеючы, што «не ўсё тое эліта, што прайшло праз сіта». Наменклатура Беларусі пачуваецца тым (...) |