Ніва № 18 (3547), 05 мая 2024 г.

Каб кожны з нас і бярог і памнажаў каштоўную спадчыну нашага народа. Велікодная гутарка-інтэрв’ю з протаіерэем Георгіем Роем — настаяцелем беларускай царквы ў Вільні.

Ганна КАНДРАЦЮК

Ганна Кандрацюк: — Калі ў лютым гэтага года, я была на літургіі ў Вашай царкве ў Вільні, сярод сціплай грамады пабачыла ажно трох вядомых беларускіх паэтаў. Пасля служэння, за сталом з кавай і гарбатай, яны чыталі свае вершы. Тады падумала: «Ніколі яшчэ такога ў праваслаўнай царкве не бачыла». Хто Вашы прыхаджане?

Айцец Георгій Рой: — Такая канцэнтрацыя літаратараў бывае ў нас нячаста. Тады так адбылося, бо ў Вільні праходзіў літаратурны фестываль. Але час ад часу так, да нас завітваюць і літаратары, і мастакі, і грамадскія дзеячы, і вядомыя беларускія журналісты. Нашымі прыхаджанамі, дарэчы, мы лічым не толькі тых, хто жыве ў Вільні і прыходзіць да нас стала, але і мноства беларусаў, якія жывуць у эміграцыі ў розных краінах. Гэтыя людзі пастаянна падтрымліваюць сувязь з нашай грамадой, пытаюцца святарскіх парадаў і час ад часу прыязджаюць, каб разам памаліцца і раздзяліць Хрыстовую Чашу. Нашы прыхаджане гэта і шмат якія беларусы з Беларусі, якія па вядомых прычынах не могуць маліцца ў тых цэрквах, дзе святарства падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны, ці варожа ставіцца да беларускай мовы і культуры, дзе царкоўныя грамады сталі праваднікамі ідэалогіі «рускага міру». Нам, святарам, прыходзіцца пастаянна быць у перапісцы з многімі людзьмі са шмат якіх краін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF