Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Цывілізацыя ў ярме палітыкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

18 красавіка ў беластоцкім Універсітэцкім цэнтры культуры адбылася прэзентацыя другога выдання кнігі прафесара Алега Латышонка „Europa Wschodnia w zderzeniu cywilizacji”. У мерапрыемстве, разам з аўтарам, прынялі ўдзел журналістка Марыя Пшэломец, дыпламат Ежы Марэк Навакоўскі і прафесар Яўген Мірановіч.

Алег Латышонак: — Праблема цывілізацыйных падзелаў зацікавіла мяне натуральным чынам. Я сам з’яўлюся беларусам, праваслаўным, але з праваслаўна-каталіцка-пратэстанцкай сям’і; з чатырох маіх дзядоў толькі адзін быў праваслаўны. Ну, і жыву на Падляшшы, на сутыкненні культур, ці інакш кажучы на цывілізацыйнай грані. Мая палітычная спеласць вырастала ў эпахальным парыве «Салідарнасці», пасля была дзейнасць у пачатках беларускага нацыянальным руху. Удзел у палітычным змаганні 1980-1990-х гадоў быў мне вельмі важным вопытам, узбагачаючым маю гістарычную адукацыю. Чарговыя паразы беларускага нацыянальнага руху ў выбарчым змаганні з посткамуністамі прымушалі шукаць крыніц няўдач, балазе падобныя няўдачы цярпеў і беларускі нацыянальны рух у самой Беларусі. Адказ, здавалася, даваў Сэмюэл Хантынгтан у сваёй працы наконт сутыкнення цывілізацый. Выснова была такая, што беларусы і палякі належаць да розных цывілізацый. Беларускі рух, так у Польшчы, як і ў Беларусі, звяртаўся да заходніх вартасцей — дэмакратыі, плюралізму, вольнага рынку, калі беларусы, у сваёй масе, належаць да праваслаўнай цывілізацыі, інакш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF