Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

У Беларусь дарогай Зоські Верас (ч. ІІ)

Уршуля ШУБЗДА

У пачатку XX стагоддзя назіраецца рост нацыянальна-вызваленчага руху. У 1902 г. узнікла першая беларуская палітычная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада, ідэі якой падтрымлівалі Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Алаіза Пашкевіч і Аляксандр Уласаў. Адным з патрабаванняў новастворанай партыі было абвяшчэнне аўтаномнай беларускай рэспублікі з сеймам у Вільні.

Вялікае значэнне для беларускай літаратуры мела заснаванне беларускамоўных часопісаў, сярод якіх вылучалася газета «Наша ніва», якая выдавалася ў Вільні. У пачатку ХХ стагоддзя ўзніклі таксама шматлікія выдавецкія гурткі: «Загляне сонца і ў наша аконца» (Пецярбург), Беларускае выдавецкае таварыства (Вільня), Выдавецтва Антонія Грыневіча (Пецярбург), «Наша хата» (Вільня), «Мінчук» (Мінск) і інш. Ёсць і выданні, прызначаныя непасрэдна для дзяцей (Першае чытанне для дзетак беларусаў Алаізы Пашкевіч, Другое чытанне для дзяцей беларусаў Якуба Коласа) і інш.

Ужо ў першых нумарах віленскай газеты «Наша ніва» друкаваліся творы пазнейшых класікаў беларускай літаратуры — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх творчасць яшчэ зазнавала моцны ўплыў польскай культуры, аб чым сведчыць той факт, што толькі пад уплывам творчасці Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча Янка Купала адмовіўся ад польскай мовы на карысць беларускай. Канстанцін Міцкевіч, а гэта было сапраўднае імя Якуба Коласа, з’яўляецца аўтарам першага вялікага беларускага эпасу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF