Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 16)

Віктар САЗОНАЎ

Валерка таксама падняўся на ногі і падышоў да жонкі. Рэзкім і зняважлівым рухам здзёр з вешака сукенку і разгледзеў яе на сваіх руках.

Цёмна вішнёвая тканіна нічога не падазраючы весела пералівалася пад святлом электрычнасці. Хацела спадабацца назіральніку. Напэўна, так і задумвалі дызайнеры. І ў іх гэта атрымалася.

Не ўлічылі толькі, што тыя пералівы могуць выклікаць вялікія хвалі злосці, нянавісці, прагі справядлівай помсты і жорсткага пакарання для нявернай уладальніцы тых цёмна-вішнёвых пераліваў з боку яе мужчыны...

У галаве пакрыўджанага мужа праляцелі вобразы, як яго жонка ідзе ў гэтай сукенцы да іншага. Як той ацэньвае яе густ, як хваліць сукенку, як кажа, што ўладальніца такой густоўнай вопраткі яшчэ прыгажэйшая і прывабнейшая за яе самую. І як датыкаецца да яго жанчыны сваімі бруднымі лапамі праз тую сукенку. І як здымае яе...

Усе мажлівыя варыянты пранесліся ў галаве пакрыўджанага мужчыны за долі секунды.

Валерка не вытрымаў.

Ён рвануў моцнымі рукамі у бакі і сукенка трэснула. Раз’ехалася на даўжыню яго расстаўленых рук. А пасля мужчына змяў цёмна-вішнёвае лахмоцце, скруціў з яго нешта падобнае на торбу, і з усяе сілы шпурлянуў у аблічча жонкі.

Тая ад нечаканасці нават на нагах не ўстаяла. Грымнулася на падлогу плячамі, ды не ведала, падымацца ці не. Адчувала спінным мозгам, што гэта не ўсё. Працяг будзе. Можа не доўгі, але другая серыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF