Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Альбін Стэповіч — ад музыкі да палітыкі. Пра публіцыстычную і грамадскую дзейнасць Альбіна Стэповіча (ч.III)

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

2 сакавіка 1930 г. на агульным сходзе Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў дзясятка беларускіх арганізацый, Альбін Стэповіч быў выбраны на намесніка старшыні БНК.

Будучы выдаўцом «Беларускай крыніцы», пісаў у ёй шмат перадавых артыкулаў. У яго публіцыстыцы з 1927-1930 гадоў дамінуе палітычная тэматыка, актуальная для таго часу. Прадстаўляў у ёй погляды беларускага адраджэнскага асяроддзя хадэцкага напрамку на падзеі ў Польшчы, Савецкай Беларусі ды сярод беларусаў у Польшчы. Пішучы крытычна пра Беларускую сялянска-работніцкую Грамаду, сцвярджаў: „Choć była ŭ swaich padstawach tworana čužymi rukami i dla čužych metaŭ, ale ŭsio-ž taki mieła tuju dobruju staranu, što chočučy-niachočučy uświadamlała narod i ŭ nacyjanalnych adnosinach” (Al. S., Na parozie Nowaha Hodu, „Biełaruskaja Krynica” 1928, № 1, с. 1).

Шмат месца ў публіцыстыцы Альбіна Стэповіча займала ўсведамлянне беларусаў і агітацыя іх да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці, асабліва перад парламенцкімі выбарамі. У пачатку 1928 г. пісаў: «Na kožnym świedamym Biełarusie, što lubić swaju Baćkaŭščynu i wieryć, što ŭ polskim parlamancie za biełaruskuju sprawu mohuć zmahacca tolki swaje ludzi, — lažyć abawiazak budzić aspałych, pierakonywać, što chto nia pojdzie na wybary, toj škodzić sam sabie, toj dabrawolna adkazywajecca (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF