Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

МЫ І ГРЭКІ

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ

У Літаратурным інстытуце, дзе некалі я вучыўся, антычную літаратуру выкладала (а, можа, і цяпер выкладае, хоць ёй ужо 101 год) Аза Алібекаўна Таха-Годзі. Жанчына з багатай біяграфіяй (дарэчы, жонка філософа А. Лосева), а з выгляду — класічная скульптура афінскай багіні. У профіль — Артэміда.

Ніхто не ведаў антычнай літаратуры гэтак, як яна. Па яе падручніку мы і вучыліся — і «Артэміда» змушала нас вучыцца так, каб мы паглыбіліся ў лірыку Сапфо ці ў эпас Гамера гэтаксама, як была паглыбленая яна. А яна ведала «Іліяду» ў арыгінале. І калі чытала нам нешта з яе, было дзіўнавата чуць некаторыя імёны герояў паэмы не так, як мы іх прачытвалі (і чулі) у перакладах Гнедзіча, Верасаева ці нашага земляка Мінскага. Ну, скажам, замест звыклага імені Зеўс чулася Дзеўс... Абсалютна беларускае дзеканне. Падмывала дазнацца, адкуль і чаму, але ж не будзеш пытацца ў багіні Артэміды, ці не беларуска яна?..

Першым за пераклад «Іліяды» на беларускую мову ўзяўся некалі Браніслаў Тарашкевіч. У ягоным перакладзе, як і ў перакладах рускамоўных, Зеўс гэта Зевс. Толькі, вядома, не праз «в», а праз «у» нескладовае: «Сын то Латоны і Зеўса».

Прамінулі гады — і за перастварэнне «Іліяды» па-беларуску ўзяўся нястомны Лявон Баршчэўскі. І ў ягоным перакладзе чытаю: «Сын гэта Дзэўса й Лето». Адразу ўспомніўшы Азу Алібекаўну Таха-Годзі, пытаю Лявона: «А чаму Зеўс у тваім перакладзе Дзэўс? Такая фанетыка ў старагрэцкай?» І вось што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF