Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Шматкультурнасць на вуліцы Хадкевічаў

Уршуля ШУБЗДА

Гарадоцкая гміна мела многа вядомых дырэктараў Гміннага цэнтра культуры — Юрка Хмялеўскі, Юрка Астапчук а зараз Магда Лотыш. Кожны з іх дзейнасць ГЦК вёў у такі спосаб, на які дазвалялі тагачасныя грамадска-палітычныя ўмовы. На ладжаныя мерапрыемствы і культурны каляндар года безумоўна ўплыў мелі і людзі, якіх патрабаванні да такіх жа ўстаноў мяняюцца. Як адзначыла дырэктар ГЦК у Гарадку, зараз жыхары гміны чакаюць іншай культурнай прапановы, бо, звычайна мяняецца і пакаленне.

Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку стараецца прапанаваць мерапрыемствы для кожнай узроставай групы — турніры, дабрачынныя акцыі, фітнес, шматлікія міжнародныя праграмы, у якія ўключаецца гміна (напрыклад, Вялікі аркестр святочнай дапамогі), але і сустрэчы з пісьменнікамі, паэтычныя вечарыны, канцэрты і ўрэшце славутая «Сяброўская бяседа». На тэрыторыі гміны, распаложанай пры самой мяжы з Беларуссю, у якой нарадзілася і дзейнічала шмат выдатных беларусў, таксама праходзяць падзеі, якія прасоўваюць беларускую культуру. Раней, пры папярэдніх дырэктарах, асабліва за часоў Юркі Астапчука, ГЦК паспяхова супрацоўнічаў з беларускім бокам, што дазваляла весці культурны абмен — выступы беларускіх калектываў тут, і мясцовых гуртоў у Гародні ці нават у сталіцы Беларусі.

Усё-такі зараз, як падкрэсліваюць працаўнікі ГЦК, рыхтуецца новы культурна-асветны год з новымі праектамі.

І так, каб захаваць памяць аб даўняй вёсцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF