Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

ХVІ Агляд «Гафт і карункі Гайнаўскага павета»

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў і адкрыццё выставы прац ХVІ Агляду «Гафт і карункі Гайнаўскага павета 2024» адбылося 6 красавіка ў вялікім калідоры і галерэйнай зале Гайнаўскага дома культуры. Было запрэзентаваных ажно звыш 250 прац у катэгорыі гафту, карунак і іншага рукадзелля, выкананых ажно 84 творцамі. Паказвалася народнае мастацтва, побач якога прэзентаваліся работы выкананыя сучаснымі рукадзельнымі тэхнікамі, а таксама працы, дзе сучасныя інспірацыі пераплятаюцца з традыцыйнымі ўзорамі і матывамі.

Мерапрыемства пачалося з выступу хору «Рэха пушчы» ГДК, якім дырыжыравала Юсцінія Марчук, яго мастацкі кіраўнік. Адкрыла выставу дырэктар Гайнаўскага дома культуры Барбара Садоўская, якая падзякавала стваральнікам рукадзелля за выкананне ўручную цікавых і вельмі прыгожых прац. Паколькі на наступны дзень, 7 красавіка, адбываліся самаўрадавыя выбары і ў канцэртнай зале ГДК быў арганізаваны выбарчы ўчастак, многа выбаршчыкаў магло паглядзець выставу рукадзелля Гайнаўскага павета. Дырэктар ГДК удакладніла, што сёлетні агляд «Гафт і карункі Гайнаўскага павета» быў падтрыманы бюджэтам самаўрада Гайнаўскага павета ў рамках праекта Аб’яднання самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча». Курыруе агляд і арганізуе выставы старшы інструктар па справах мастацтва і рэкламы ГДК Анна Тарасюк. Сказала яна, што сёлетні агляд — асаблівы па колькасці ўдзельнікаў і запрэзентаваных на экспазіцыі прац народнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF