Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Вершаўчытальня (78). Разважанні з традыцыяй на заднім плане

Андрэй СЦЕПАНЮК

Крыху старэйшыя чытачы пэўна памятаюць адну са сцэн культавага фільма «Мішка» («Miś”) Станіслава Барэі, калі адзін з герояў гаворыць аб тым, што хоча прысвоіць свайму дзіцяці імя Традыцыя. Водгук гэтага фрагмента фільма, які паўстаў у 1980 годзе, адназначна адносіўся да значэння мінуўшчыны для жыцця народа, і да ацэнкі таго, што з той жа мінуўшчынай рабілі тадышнія польскія ўлады. Зрэшты, ідэя фільма ў многім адносілася да той жа традыцыі, хаця б у словах, якія прагучалі з экрана і якія прывяду ў беларускім перакладзе: «Традыцыя — гэта дуб, які тысячу гадоў рос. Няхай ніхто не раўняе маленькага парастка з дубам! Традыцыя нашай гісторыі — гэта крапасная сцяна. Гэта калядаванне, гэта калядная вячэра, гэта спевы народа, гэта гаворка бацькоў, гэта наша гісторыя, якая не зменіцца. А тое, што ствараецца зноўку — гэта нашае штодзённае жыццё, у якім мы жывём». А паняцце традыцыі, заняло сваё месца ў маёй галаве напярэдадні Вялікадня — свята, якое не толькі ў літургічным, але і жыццёва-побытавым значэнні адыгрывае самую важную ролю ў гадавым кругавароце. І на хвіліну захацелася задумацца над тым, ці штосьці яшчэ засталося ў нас з запаведзей продкаў, якія будавалі падмурак нашага жыцця на Падляшскай зямлі. Не толькі ў значэнні фальклорных вобразаў мінулага, бо тыя ж фальклорныя дзеянні трэба надзвычай цаніць, асабліва калі не кранутыя яны афарбоўкай прымітыўнай папсы. Але ці маем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF