Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Выбраныя воляй выбаршчыкаў

Радыё Рацыя

У нядзелю 21 красавіка ў Польшчы прайшоў другі тур мясцовых выбараў. Ужо вядомыя канчатковыя вынікі выбараў войтаў гмін Бельскага і Гайнаўскага паветаў, у якіх жывуць беларусы.

У выбарах на войта вясковай Бельскай гміны перамог Валянцін Карыцкі, кандыдат ад выбарчага камітэта „Наша гміна. Супольнае дабро”. Ён атрымаў падтрымку больш за 53% выбаршчыкаў. Кандыдат ад „Нашага Падляшша”, ранейшая войт Раіса Раецка атрымала падтрымку амаль 47% выбаршчыкаў.

У Белавежскай гміне пераабраны дзеючы войт Альберт Літвіновіч, які набраў больш за 57% галасоў. Яго суперніка Кшыштафа Замойскага падтрымалі амаль 43% выбаршчыкаў.

У гміне Нарва войтам абрана Анэта Леановіч, за якую прагаласавала амаль 64% выбаршчыкаў. Яе суперніка Анджэя Плясковіча падтрымала больш за 36% выбаршчыкаў.

У Мілейчыцкай гміне Сямятыцкага павета войтам абраны Себасцьян Савіцкі з амаль 60% падтрымкай. Яго супернік Ежы Івановец атрымаў больш за 40% галасоў выбаршчыкаў.

Бельск-Падляшскі мае новага бургамістра Пятра Вавульскага, які на выбарах у нядзелю перамог прадстаўніка беларускай нацыянальнай меншасці Яраслава Бароўскага.

Новым бургамістрам Гайнаўкі абраны Ірэнэуш Кендысь ад выбарчага камітэта „Гайнаўка разам”. За яго прагаласавала больш за 53% выбаршчыкаў. Яго супернік Мацей Баркоўскі ад выбарчага камітэта „Незалежныя Гайнавяне” набраў амаль 47% галасоў.

У Заблудаве на бургамістра пераабраны Адам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF