Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Пераломны тыдзень?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінулы тыдзень быў адзначаны досыць важкімі падзеямі ў сусветнай палітыцы, якія датычаць найперш войнаў, што зараз ідуць ці разгараюцца на планеце. Першы, хочацца верыць, паваротны пункт здарыўся ў Еўропе. Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) нарэшце афіцыйна і наўпрост звінаваціла Уладзіміра Пуціна ў фальсіфікацыі выбараў, знішчэнні малых народаў (гэта сапраўды новае слова для Захаду!), забойстве Аляксея Навальнага і стварэнні таталітарнай дзяржавы. ПАРЕ афіцыйна заклікала краіны Еўропы спыніць усе кантакты з Расеяй, акрамя гуманітарных. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай на сайце арганізацыі рэзалюцыі. І гэтая рэзалюцыя гучыць істотна больш важка, чым усе ранейшыя еўрасаюзныя заявы і «заклапочанасці». Прынамсі, нарэшце важныя рэчы і з’явы названыя сваімі імёнамі. А яшчэ ПАРЕ асудзіла дзяржавы, якія на міжнародных пляцоўках працягваюць падтрымліваць расейскую дэзынфармацыю, апраўдваючы агрэсію Расеі супраць Украіны. І гэтыя дзяржавы пералічаны: Беларусь, Іран, Куба, Паўночная Карэя, Венесуэла (надзвычай ганебная кампанія для маёй краіны).

Другая падзея са знакам «плюс» звязаная з Кангрэсам ЗША. Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла пакет ваеннай дапамогі Украіне на 61 мільярд долараў, пераадолеўшы шматмесячныя спрэчкі і дыскусіі, — з вынікам 311 галасоў супраць 112. Наперадзе галасаванне ў Сенаце. Пасля пакет дапамогі павінен падпісаць прэзідэнт-дэмакрат Джо Байдэн, які абяцаў зрабіць гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF