Ніва № 17 (3546), 28 красавіка 2024 г.

Новы помнік у Беластоку

(рмац)

У прасторы Беластока з’явілася новая скульптура. У пятніцу 19 красавіка ля ўвахода ў Падляшскі музей усталявалі помнік Супрасльскаму кодэксу — неацэннаму помніку славянскага пісьменства, у 2007 годзе ўключанаму ў прэстыжны спіс ЮНЕСКА «Памяць свету». Гэта звязана са святкаваннем Года Супрасльскага кодэкса на Падляшшы. Перад будынкам Беластоцкай ратушы адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптуры — прастола з разгорнутай кнігай Лявона Навумюка.

На адкрыцці прысутнічалі шматлікія высокія госці, у тым ліку амбасадар Балгарыі Маргарыта Ганева, Высокапраасвяшчэннейшы Якуб — праваслаўны архіепіскап Беластоцка-Гданьскі, ганаровы консул Балгарыі ў Беластоку Вітольд Карчэўскі, ваявода падляшскі Яцак Бжазоўскі, віцэ-прэзідэнт г. Беластока Рафал Рудніцкі, дырэктар Дэпартамента культуры, нацыянальнай спадчыны і прамоцыі Маршалкоўскай управы Агата Пухальска (якая прадстаўляла маршалка Падляшскага ваяводства д-ра Артура Касіцкага), а. Яраслаў Юзвік — пробашч парафіі св. Мікалая ў Тапільцы, войт гміны Тураснь-Касцельна Гжэгаж Якуць і доктар Вальдэмар Вільчэўскі — дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку.

Скульптура, якой цяпер можна палюбавацца адразу на ўваходзе, створана з нагоды леташняга святкавання ў Падляшскім ваяводстве Года Супрасльскага кодэкса. У 2023 г. былі тры важныя юбілеі, звязаныя з Кодэксам: 1000-годдзе яго існавання, 500-годдзе прыбыцця ў Супрасльскі манастыр і 200-годдзе яго адкрыцця прафесарам а. Міхалам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF