Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Беларускія ініцыятывы на ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Пасля падзей 2020 г. у Трыгарадзе з’явілася багата беларускіх уцекачоў. Святкаванне ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, якое ў Гданьску адбываецца з 1990 г. набрала масавага характару. Прыйшлося мяняць ранейшы больш сямейны характар свята — наша памяшканне не ў змозе змяшчаць усіх жадаючых святкаваць. На Гарнізонныя могілкі, дзе пакояцца Серафіна і Лука Дзекуць-Малеі, мастак Козьма Чурыла, Ірына Гаданьчук прыходзіць зараз больш за 30 чалавек.

Праграма святкавання беларускай незалежнасці становіцца больш насычанай і патрабуе шмат прасторы. Ужо трэці год запар Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ладзіць свята ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасьці (ЕЦС), дзе вялікая прастора спрыяе таксама прэзентацыі шматлікіх беларускіх выдавецкіх, мастацкіх, рукадзельных і кулінарных ініцыятыў. Яны ствараюць своеасаблівы фон для ўрачыстага святкавання. 24 сакавіка выдавецкія навінкі прэзентавалі выдавецтвы Андрэя Янушкевіча і «Гутэнбэрг». Можна было купіць значкі, самаробныя цацкі, сумкі, майкі, упрыгожанні. Калі хто згаладаў, мог падсілкавацца арыгінальнымі кулінарнымі вырабамі вядомай ужо ў Гданьску цукерні Вольгі і Дымітра Далжэўскіх «Le Delice», кавярні «Kawa &ludzie» з Сопату, беларускай эклероўні з Гданьска.

У праграму уключаны быў „Нэтворкінг беларускіх прадпрымальнікаў у Гданьску” — прэзентацыя розных прадпрымальніцкіх ініцыятыў, якія стварылі беларусы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF