Ніва № 16 (3545), 21 красавіка 2024 г.

Усе да зор!

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні адзначаўся сусветны дзень касманаўтыкі. Увогуле ў заходняй традыцыі гэтая галіна чалавечага даследавання і дзейнасці называецца астранаўтыкай. І тое, і іншае слова, з грэцкай мовы. «Космас» азначае «сусвет», «астра» — зорка. Нават апошні двоечнік кожнага ўніверсітэта, дзе выкладалася лаціна, ведаў выслоўе «per aspera ad astra» — праз церні да зор. Менавіта так, і ў наўпроставым сэнсе, праз каласальныя высілкі, чалавецтва прабівала сабе дарогу за межы сваёй планеты.

Калі чалавек першы раз паляцеў у космас — гэта была сапраўды падзея планетарнага маштабу. Мільёнам жыхароў Зямлі тады здавалася, што ўжо іхныя дзеці, а ўжо ўнукі то дакладна, будуць лятаць далёка за стратасферу як самалётам з аднаго горада ў іншы. Самі ж дзеці таго часу амаль усе хацелі стаць касманаўтамі. Аднак па вялікім рахунку істотнага прагрэсу ў асваенні касмічнай прасторы за больш чым 60 гадоў з часу першага палёту Гагарына так і не здарылася. Да слова, паводле некаторых канспіралагічных версій, той Гагарын нікуды і не лятаў. У Савецкім Саюзе, як і ва ўсіх сферах, прапагандысцкая хлусня заўсёды была на першым месцы. Пілот Аляксей Лявонаў, які першым у свеце выйшаў у адкрыты космас, у сваіх успамінах назваў рускую касманаўтыку «камедыяй жахаў». Яго вяртанне з адкрытага космасу ў карабель можна назваць сапраўдным цудам, пасля яны з напарнікам, калі ў апараце «Усход-2» сапсавалася аўтаматычнае кіраванне, не ведалі ў якім баку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF