Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Лодзь

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Лодзі апошнім разам быў я бадай сорак гадоў таму. Заязджаў цягніком на станцыю Лодзь-Фабрычна. Зараз тая станцыя так змянілася, быццам стаўшы з ног на галаву. Але пра яе крыху пазней; спярша пра сам горад...

Лодзь згадваецца ўпершыню ў 1332 годзе як малое паселішча. Першапачатковая назва мясціны Łodzia, што можа выводзіцца ад лазовых зараснікаў на тамашніх рачулках, якіх шпаркае цячэнне, здольнае прыводзіць у рух машыны, звабіла туды ў ХІХ стагоддзі шматлікіх прадпрымальнікаў. У 1423 годзе кароль Уладзіслаў Ягайла ўзводзіць мясцовасць у ранг горада. Пазней горад запавольвае сваё развіццё ў выніку пажару ў 1661 годзе і пошасці чумы. Рэзкі штуршок для развіцця горада пачынаецца ў 1820-х гадах, часова прытарможаны ўвядзеннем пасля Лістападаўскага паўстання таможнай граніцы між Кангрэсавым Каралеўствам і Расійскай Імперыяй. Гэтае абмежаванне было знята ў палове ХІХ стагоддзя і тады пачаўся буйны рост горада. Сюды, як у абетаваную зямлю, сталі з’язджацца тэкстыльшчыкі з недалёкага замежжа: Велькапольскі, Саксоніі, Сілезіі, Чэхіі... У пачатку стагоддзя горад налічваў менш чым паўтысячы (428) жыхароў, а ў канцы больш за трыста тысяч (314 020). А ў перыяд 1815-1915 гадоў насельніцтва горада ўзбуйнела амаль у дзве тысячы разоў (з 331 чалавека да шасцісот тысяч)!

У 1865 годзе да Лодзі пракладваецца чыгунка ад станцыі Калюшкі на Венска-Варшаўскай чыгунцы, запушчанай у 1848 годзе. Спярша вазілі па ёй тавары, галоўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF