Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

У Беларусь дарогай Зоські Верас (ч. І)

Уршуля ШУБЗДА

Паняцце памежжа ў слоўніку разумеецца як раён каля мяжы, якая падзяляе пэўныя прасторы, напрыклад, краіны або геаграфічныя вобласці. Адно з дэталёвых пытанняў у даследаваннях навукоўцаў з многіх дысцыплін памежжа — праблема этнасу і этнічнасці. Можна яе аналізаваць у двух аспектах — гістарычным і сучасным.

Гэтае пытанне хвалюе даследчыкаў, якія засяроджваюцца на нацыянальных адносінах у жыцці грамадскасці ў многіх краінах. У святле найноўшай гісторыі мы заўважым, што этнацэнтрызм, а нават нацыяналізм не толькі не страціў свайго значэння, але і істотна ўмацаваў сваю пазіцыю ў палітычнай і культурнай сферах шматлікіх народаў.

Рэфлексія над мовай як носьбітам нацыянальнай ідэнтычнасці прысутная ў культуры з часоў Нямецкага Асветніцтва, і па-ранейшаму актуальная. Яе можна звесці да ўспрымання мовы як носьбіта гістарычнай памяці, што — у гістарычным аспекце — было асабліва важным для тых краін, якія змагаліся за незалежнасць і вызваленне з пад акупацыі.

Так зрабілі і беларусы, не маючы сваёй дзяржавы да 1991 года. Асаблівае месца надалі мове як нематэрыяльнай аснове яе самабытнасці і існавання. На працягу стагоддзяў барацьба за існаванне мовы абапіралася на дзейнасці беларускай інтэлігенцыі, але таксама звыклых людзей, ад сялян па рабочых і мяшчанства, якія проста перадавалі родную мову сваім дзецям і ўнукам. Беларускі народ выконваў шэраг задач накіраваных на грамадскую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF