Ніва № 15 (3544), 14 красавіка 2024 г.

Самаўраду Гайнаўскага павета — 25 гадоў

Аляксей МАРОЗ

У Гайнаўскім доме культуры 22 сакавіка самаўрадаўцы і іх госці спаткаліся на ўрачыстай канферэнцыі, прымеркаванай да 25-годдзя самаўрада Гайнаўскага павета. Спецыяльна выкананыя да юбілею памятныя статуэткі атрымалі самаўрадаўцы — павятовыя радныя ўсіх скліканняў і выбраныя з іх ліку старасты, старшыні рад, члены ўпраў, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, праваслаўнага і каталіцкага духавенства, мундзірных службаў, дзяржаўных лясоў, устаноў, прадпрыемстваў і астатнія дзеячы, якія супрацоўнічалі з павятовым самаўрадам і спрычыніліся да развіцця Гайнаўшчыны. Некалькі асоб з гэтага ліку атрымалі ўзнагароды.

З нагоды юбілею ў пачатку ўрачыстасці быў прадэманстраваны фільм пра Гайнаўскі павет, пра яго эканамічны, турыстычны і грамадскі патэнцыял.

— Гэта вы, тут сабраныя, стваралі наш павет і спрычыняліся да яго развіцця, — заявіў старшыня Рады Гайнаўскага павета Яўген Сачко, які прывітаў удзельнікаў урачыстасці і запрапанаваў мінутай маўчання ўшанаваць памяць памерлых асоб, якія спрычыніліся да развіцця павета.

Юбілейную ўрачыстасць удастоілі, між іншым, намеснік падляшскага ваяводы Павел Крутуль, намеснік маршалка Падляшскага ваяводства Марэк Маліноўскі, епіскап Гайнаўскі Павел, біскуп-сеніёр Драгічынскі Тадэвуш Пікус. З прамовай выступіў стараста Гайнаўскага павета Андрэй Скепка.

— Самаўрад у жыцці мясцовай грамадскасці адыгрывае вельмі важную задачу. З пункту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF