Ніва № 13 (3542), 31 сакавіка 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 07)

Аляксей МАРОЗ

Раней да Новаберазоўскага прыхода належалі таксама вёскі Горнае і Дольнае, якія пры народнай уладзе сталі вуліцамі Горная і Дольная Гайнаўкі. Да прыхода ў Новым Беразове належала таксама Краськаўшчына, якая з часам стала часткай жыллёвага квартала «Пашкі» ў Гайнаўцы. У час вайны згаданыя мясцовасці былі далучаны да новазаснаванага тады Мікалаеўскага прыхода ў Гайнаўцы. У вёсцы Горнае ўзрастала мая прабабуля Варвара Новік, якая выйшла замуж за прадзеда Данілу Мароза з Новага Беразова. У іх сям’і ў 1892 годзе нарадзіўся між іншым мой дзед Мікіта Мароз. Мой бацька Рыгор яшчэ свояўся з траюраднымі сёстрамі з вуліцы Горная, а я знаёмы з чацвёраюрадным братам Андрэем, які там узрастаў. У Гайнаўцы хутка разгортвалася дрэваапрацоўчая прамысловасць з выкарыстаннем у асноўным драўніны з Белавежскай пушчы і хутка павялічылася насельніцтва горада. Аднак вуліцы Дольная і Горная доўга моцна розніліся ад іншых гайнаўскіх вуліц. Там на многіх панадворках надалей гадавалі коней, кароў, свіней і іншы жывы інвентар. З часам коней выцеснілі трактары. Аднак жыхары вуліц Горная і Дольная таксама зручна і хутка на веласіпедах маглі дабірацца ў гайнаўскія фабрыкі і прадпрыемствы, дзе сталі працаваць. Гаспадаранне і жывёлагадоўля з часам сталі дадатковым заняткам да асноўнай працы на штатах і частка гаспадароў стала прадаваць сваё поле. Падобна было ў вёсках, якія надалей належаць да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF