Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

Надзея (працяг з «Нівы» № 11)

Віктар САЗОНАЎ

19. Залескі. — Валеры Іванавіч, — вывеў гарадзенскага медыка са стадыі немедыцынскага гіпнозу ўспамінаў чыйсьці скрыпучы і даволі непрыемны на той момант голас.

Валеры Іванавіч неахвотна расчыніў вочы і ўбачыў перад сабой знаёмы твар. Гэта быў Юрась Залескі. Валерка мог бы пабажыцца ў тую хвіліну, што лепш бы ўбачыў здань з касой, чым яго.

— А я вам тэлефаную, а тэлефон адключаны, — пачаў тлумачыцца той. — Усю Гародню перавярнуў з ног на галаву, а ніхто не ведае куды вы дзеліся. А пасля ўсё стала ясна, як на рэнтгене.

Юрась ужо даўно называў Валерку на „вы”, з таго часу, калі хірург стаў яго начальнікам. Хоць у студэнцкія гады на „ты” размаўлялі. Сябравалі ж. Ды і зараз сябры, нібыта. Само сабой неяк на „вы” ў таго атрымалася. Валерка ажно здзіўляўся першыя разы. Казаў, каб так не рабіў. А пасля прывык. Залескі то з усімі на „вы” быў. Вось і тут звыкаўся.

— Мне як людзі ад Сымановіча аддалі пашпарт з візай і квіток на самалёт, я адразу зразумеў, што ў вас такі ж, — працягваў Залескі. — Ну, я пазваніў аднаму свайму кліенту, каб падкінуў на сваёй машыне. Даехаў з камфортам. І вас бы захапілі, каб не паспяшаліся стартануць асобна. А чаго вы так рана прыперліся ў аэрапорт? Да адлёту яшчэ столькі часу, што пешшу хутчэй дабярэшся.

Хірург працёр вочы кулакамі і навёў іх на прыяцеля як палявы бінокль. Яшчэ хвіліну папраўляў рэзкасць.

— Бухло маеш? — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF