Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

Знаходка ў Багаслоўскай царкве ў Новаберазове (працяг артыкула з Нівы № 07)

Аляксей МАРОЗ

У Палацы Браніцкіх у Беластоку 11 кастрычніка працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук, між іншым, у прысутнасці настаяцеля Увазнесенскага прыхода ў Новаберазове протаіерэя Яна Казімірука, паказалі стэнды-фатаграфіі з фрагментамі старыннага іканастаса, знойдзенага вясной мінулага года на гарышчы царквы св. Яна Багаслова ў Новаберазове, збудаванай у 1771 годзе. Паводле навукоўцаў іканастас ХVІІ стагоддзя знаходзіўся ў збудаванай на месцы, дзе зараз стаіць мураваная Увазнесенская царква, першай драўлянай царквы, заснаванага ў 1617 годзе Новаберазоўскага прыхода.

У шасцідзясятых гадах ХХ стагоддзя Пракоп Мароз з Новаберазова купіў сваім дочкам фартэпіяна і выразаў частку ўнутранай сцяны ў хаце, каб паставіць яго. Разлічваў ён, што музычная адукацыя дапаможа ў развіцці яго дзвюх дачок, якія пачалі вучыцца музыцы ў пачатковай школе, распаложанай па-суседску іх панадворка. Калі адна з дачок выйшла замуж і стала жыць у Варшаве, таксама паставіла на музычную адукацыю сваіх дзвюх дачок, якія пазней сталі жыць у Італіі. Адна з унучак Пракопа Мароза захапляла публіку сольнымі партыямі спеву спярша як харыстка царкоўнага хору ў Варшаве, а пазней як оперная спявачка ў Італіі. Другая дачка Пракопа Мароза танцавала у Беларускім калектыве народнага танца «Лявоніха» ў Беластоку.

Калі я быў вучнем Пачатковай школы ў Новаберазове, дырэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF