Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

Бусловы лапы. Крышынка кулінарнага шчасця перад вясной!

Міхал ІВАНЮК

Бусел — птушка, вяртанне якой звязваецца з прыходам доўгачаканай вясны, пасля суровай і марознай зімы, веснік адраджэння прыроды, калі кожны дзень даўжэе і становіцца цяплей, калі нашы продкі пачыналі гадавы цыкл гаспадарчых работ. Гэта птушка таксама з’яўляецца адным з сімвалаў Беларусі. А ў старых традыцыях нашага грамадства яе паважалі і нельга было ёй шкодзіць. Бусел дапамагаў у гаспадарцы, пазбаўляючы ад усялякіх істот, якія маглі абцяжарыць вядзенне гаспадаркі і працы на раллі. Будаванне гэтымі птушкамі буслянак на гаспадарцы было адзнакай для гаспадара і яго хаты. Лічылася, што яны прыносяць гаспадарам поспех. Іх паважалі і шанавалі. Іх клікалі: «Бусел, бусел, тут буслова лапка, тут твая хатка». Гэтую птушку шанавалі не толькі ў нашай роднай традыцыі. Так было і ў старажытным Егіпце, і ў грэка-рымскім свеце. Але ў нашых краях на яго сустрэчу пякуць спецыяльныя абрадавыя хлябкі, якія раней нават падкідалі ў гнёзды буслоў, каб забяспечыць дастатак гаспадарцы. Не памятаю, калі і дзе я іх першы раз еў і ці былі яны ў выглядзе лапак бусла, але памятаю, што ў маёй сям’і з дзяцінства пяклі такія дражджавыя булачкі. Гэта па-майстэрску рабіла бабуля Валянціна, маці майго таты родам з Габят, якая вучылася кулінарнаму майстэрству ў сваёй маці Надзеі. Напэўна, рэцэпту тых дражджавых аладак, у якія яна дадавала мак ці грыбна-капусную начынку, калі гатавала іх на Каляды. Гэтыя блінчыкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF