Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

За нашу і вашу Пушчу

Міра ЛУКША

Стараста Гайнаўскага павета прыняў прапанову аб правядзенні ў павеце мясцовага рэферэндуму наконт гаспадарання ў Белавежскай пушчы. Гэта вынік таго, што ў лютым падчас пасяджэння сенацкага камітэта па клімаце і навакольным асяроддзі быў прадстаўлены законапраект аб ахопе ўсёй Белавежскай пушчы аховай у выглядзе нацыянальнага парку. Аднак натураліст, які ўдзельнічаў у стварэнні законапраекта, студзіць эмоцыі, запэўніваючы, што грамадскія кансультацыі будуць і ён бачыць рэферэндум як выбарчую кампанію.

Прадстаўнікі самакіравання і жыхары раёна Белавежскай пушчы хочуць арганізаваць мясцовы рэферэндум аб тым, як гаспадарыць у гэтым лесе.

У камітэт па ініцыяванні рэферэндуму ўваходзяць, сярод іншых, войты гмін Гайнаўка, Нараўка, Белавежа, Дубічы-Царкоўныя, Чыжы, некаторыя радныя гэтых гмін, прадстаўніца Таварыства развіцця Белавежы і спадчыны Белавежскай пушчы, Ініцыятывы жыхароў рэгіёна Белавежскай пушчы, кандыдаты на наступныя выбарах у мясцовыя органы ўлады.

Пра свой намер прагаласаваць яны апавясцілі Гайнаўскае староства.

Стараста Андрэй Скепка абвясціў, што апавяшчэнне было фармальна прынята ў староства і распачынаецца працэдура арганізацыі. Складаецца спіс выбаршчыкаў, і стараста падае заяўку на яго ў Цэнтральны спіс выбаршчыкаў. Ён дадаў, што такога рэферэндуму ў рэгіёне дагэтуль не было, таму чыноўнікі правераць і азнаёмяцца з фармальна-прававымі працэдурамі, якія рэгулююць арганізацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF