Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (76). А што было б, калі...

Андрэй СЦЕПАНЮК

Давайце, на хвіліну памяняем сусветную гісторыю і... не будзем толькі і выключна святкаваць 106-тай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, але таксама 106-тай гадавіны яе існавання. Уявіце сабе, што БНР жыве як еўрапейская дзяржава, і мае за сабою звыш стогадовую гісторыю. Хаця на карце свету ад пачатку дзевяностых гадоў дваццатага стагоддзя існуе дзяржава, якая мае прынамсі ў назве слова «Беларусь», то ўсё ж такі для многіх беларускіх патрыётаў сімвалам сапраўднай і незалежнай Беларусі надалей застаецца БНР. І хаця памятаць трэба, што ў выгнанні надалей існуе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, са сваім прэзідыумам і старшынёю, то яе ўплыў на палітычнае жыццё беларусаў даволі абмежаваны. І таму... а што б было, калі б гэтая ж Рада надалей, трымаючыся «Устаўных Грамат да Народаў Беларусі», прынятых у лютым і сакавіку 1918 года, была рэальнай уладай на беларускіх землях? І... на якіх землях? Трэцяя Устаўная Грамата, між іншым, пісала: «Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гарадзеншчыны (з Горадняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў, заселеных беларусамі». Затым, мы як грамадзяне БНР, прыступаем да пабудовы беларускай дзяржавы. Так, так шаноўныя жыхары некаторых рэгіёнаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF