Ніва № 12 (3541), 24 сакавіка 2024 г.

БНР — Бараніць Наш Род

Яўген ВАПА

У каляндарным кругазвароце набліжаецца да нас сто шостая гадавіна апавяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Акт 25 Сакавіка 1918 года беларускаму народу вызначыў адзіны палітычна-дзяржаўны шлях, ад якога няма ўжо адступлення і якога нельга забыць. Гэта менавіта той найважнейшы нацыянальна-маральны імператыў мінулага і будучыні, які павінен абавязваць усіх тых, хто беларусам завецца. І таму свайго ён .... ніколі не адрачэцца. Розныя рэнегацтвы, дзяржаўныя і нацыянальныя здрады, якія прыходзілася нам бачыць цягам усіх гэтых гадоў і зараз, не павінны нас прыводзіць да настрояў адчаю і зняверанасці адносна той адзінай, самастойнай беларускай незалежнасці.

Калі б не вера і разуменне ролі ідэі Беларускай Народнай Рэспублікі, то нягледзячы на яе палітычна-мілітарны пройгрыш у 1918-1921 гадах, дзясяткі, сотні тысячы, а зараз мільёны беларусаў не выступалі б пад гістарычнымі сімваламі сакавіцкай беларускай незалежнасці — гербам Пагоня і бел-чырвона-белым сцягам. А словы гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» зразумелыя кожнаму, хто ўсведамляе сябе адказным і верыць у сваю Бацькаўшчыну. Таму не здзіўляе так жорсткая і мілітарная зараз спецаперацыя Масквы і яе стаўленікаў у Беларусі супраць усяго беларускага. Волі і духу народа не можна цалкам спапяліць — прытухнуўшы, яны разгарацца свабоды полымем.

Гляньма яшчэ на адну гістарычную абстаноўку, звязаную з самім урадам БНР. Прысудам палітычных працэсаў прыйшлося (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF